Вытворчасць фурнітуры

Мы вырабляем па індывідуальных замовах поўны спектр дэкаратыўнай металічнай фурнітуры для мэблі, вокнаў і дзвярэй з латуні, бронзы, алюмінія, сталі, нержавеючай сталі. Выкарыстоўваем тэхналогіі ліцця, кавання і тачэння. Многія мадэлі нашых вырабаў з'яўляюцца рэплікамі старадаўніх арыгіналаў. Самастойна распрацоўваем сучасны дызайн. Варыянты фінішнага пакрыцця: ад спецыяльных фарбаў і лакаў, у тым ліку палімернае пакрыццё, да хімічнага пацінавання каляровых металаў. Аказваем нашым кліентам экспертныя кансультацыі і дапамогу ў падборы фурнітуры пад канкрэтны выраб.

РУЧКІ ДЗВЯРНЫЯ

Прапануем шырокую лінейку дзвярных ручак: ручкі-клямары, ручкі-кольцы, ручкі-кнопкі і ручкі-клямкі, ручкі паваротныя.

Пад пастаўленую задачу падбіраем варыянты мацаванняў ручкі да палатна. Дзвярныя ручкі з'яўляюцца найважнейшым элементам уваходнай групы і істотна ўплываюць на яе агульнае ўспрыманне — зрокавае і тактыльнае.

РУЧКІ АКОННЫЯ

Лінейка аконных ручак ўключае ў сябе: ручкі-клямары, ручкі-кнопкі, ручкі-кольцы, ручкі паваротныя, ручкі пад механізм.

Ручкі пад механізм дазваляюць спалучаць аўтэнтычны знешні выгляд ручак і вокнаў пры выкарыстанні сучаснай еўрафурнітуры, якая забяспечвае шчыльнае закрыванне створак і зручнасць карыстання акном.

РУЧКІ МЭБЛЕВЫЯ

Вырабляем розныя віды мэблевых ручак: ручкі-шары, ручкі-кнопкі, ручкі-кольцы, ручкі-вугалкі, ручкі-клямары.

Ручкі могуць выкарыстоўвацца ў рознай мэблі: шафы, тумбы, камоды, кухні. Гатовыя рэалізаваць любую Вашую ідэю.

ПЕТЛІ

Вырабляем шырокі спектр каваных і точаных петляў для вокнаў, брамаў і дзвярэй.

Яны падыйдуць як для вокнаў альтанкі ў кантры-стылі, так і для ўязной брамы ў замак.

ПЕТЛІ

Вырабляем шырокі спектр каваных і точаных петляў для вокнаў, брамаў і дзвярэй.

Яны падыйдуць як для вокнаў альтанкі ў кантры-стылі, так і для ўязной брамы ў замак.

ЗАПОРНЫЯ МЕХАНІЗМЫ

Прапануем розныя віды запорных механізмаў: шпінгалеты, эспаньёлеты, засовы, зашчапкі, крэмоны (можна паставіць на сучасныя вокны-шклопакеты, інтэграваўшы ў механізм).

Вырабляем шырокую гаму ўразных, накладных і скразных шпінгалетаў.

ДЭКОР

Вырабляем самыя разнастайныя накладкі: пласціны, адбойныя дошкі, вугалкі, ключавіны, цвікі, заклёпкі, акоўку дзвярэй.

ДЭКОР

Вырабляем самыя разнастайныя накладкі: пласціны, адбойныя дошкі, вугалкі, ключавіны, цвікі, заклёпкі, акоўку дзвярэй.

ФУРНІТУРА ДЛЯ ПЕЧАЎ

Вырабляем як бутафорыю, так і рабочыя экзэмпляры для дзеючых печаў і камінаў: топачныя дзверцы, камінныя дзверцы, топачныя экраны.

Ўжываем надзейныя вогнетрывалыя фарбы.