Рэстаўрацыя і аднаўленне

Вяртаем старадаўнім металічным вырабам першародныя глянец і функцыянальнасць. Максімальна захоўваем аўтэнтычныя элементы, аднаўляем страчаныя вузлы, прытрымліваючыся тэхналогій арыгінала. У працэсе работы кожны выраб абследуецца, фіксуецца колькасць і характар ​​стратаў і пашкоджанняў. Сумесна з замоўцам зацвярджаецца алгарытм рэстаўрацыі. На ўсіх этапах работ (расчыстка, аднаўленне адсутных элементаў, рыхтоўка, зборка, антыкаразійная абарона) робіцца фотафіксацыя, як таго патрабуе агульнапрыняты рэгламент рэстаўрацыі. Для аднаўлення адсутных элементаў выкарыстоўваецца метад аналогіі.

    АГАРОДЖЫ І ВАРОТЫ

    Рэстаўруем і аднаўляем розныя тыпы агароджаў: тэрыторый (платы), балконаў, ганкаў, лесвіцаў, а таксама вароты і брамкі любой складанасці выканання.

     

    Рабочы працэс складаецца з наступных этапаў: расчыстка (пескаструй, дробязеструй, ручная), разборка, рыхтоўка, аднаўленне адсутных элементаў, зборка (кавальская зварка, аргонодуговая зварка, заклёпкі, хамуты, прасечкі), антыкаразійная абарона, дастаўка, мантаж. Можам узнавіць вырабы з нуля па чарцяжах, эскізах, фатаграфіях. Пры неабходнасці гатовыя самі распрацаваць КМД (канструкцыі металічныя дэталізаваныя).

    Рэстаўрацыя плота і варотаў БНТУ (50-я гг. XXст.)

    Рэстаўрацыя супрацьпяхотнай агароджы Ашчэўскага-Кругліка (канец XIX ст.)

    Аднаўленне агароджы балкона Палаца Булгакаў (XIXст.)

    ФУРНІТУРА

    Рэстаўруем і аднаўляем поўны спектр металічнай фурнітуры: дзвярная, аконная, печкавая, мэблевая.

     

    Рабочы працэс уключае наступныя этапы: расчыстка (пескаструй, ручная, хімічная), разборка, аднаўленне адсутных элементаў, зборка, вараненне, таніроўка, антыкаразійная абарона, шліфоўка, паліроўка, прачаканка, выраб механізмаў, дастаўка, мантаж. Супрацоўнічаем з вопытнымі сталярамі і мэблярамі (шэф-мантаж). Аказваем дапамогу ў падборы комплекснага рашэння пры ўзнаўленні фурнітуры і камплектацыі фурнітурай вырабаў. Маем базу арыгінальных старадаўніх фурнітурных вырабаў розных перыядаў, стыляў і тэхнік.

    СВЯЦІЛЬНІКІ

    Рэстаўруем і аднаўляем вулічныя і інтэр'ерныя свяцільнікі: люстры, бра, ліхтары.

     

    Выкарыстоўваем аўтэнтычныя тэхнікі ліцця, кавання, тачэння, ціску, штампоўкі, фрэзероўкі, шліфоўкі, паліроўкі, сацінавання. Ажыццяўляем пераначынне свяцільнікаў сучаснымі электравузламі без змены аўтэнтычнага знешняга выгляду вырабаў. Распрацоўваем і вырабляем рэплікі па архіўных звестках.

    СВЯЦІЛЬНІКІ

    Рэстаўруем і аднаўляем вулічныя і інтэр'ерныя свяцільнікі: люстры, бра, ліхтары.

     

    Выкарыстоўваем аўтэнтычныя тэхнікі ліцця, кавання, тачэння, ціску, штампоўкі, фрэзероўкі, шліфоўкі, паліроўкі, сацінавання. Ажыццяўляем пераначынне свяцільнікаў сучаснымі электравузламі без змены аўтэнтычнага знешняга выгляду вырабаў. Распрацоўваем і вырабляем рэплікі па архіўных звестках.

    АРТЭФАКТЫ

    Нашыя веды, ўменні і тэхналогіі дазваляюць рэстаўраваць і аднаўляць любыя металавырабы. Мы захапляемся роднай гісторыяй і з задавальненнем бярэмся за цікавыя праекты, адраджаючы айчынныя артэфакты мінулых стагоддзяў.